Свята «Гуканне вясны”

23.03.2022
Вясне належыць самы прыгожы і светлы вобраз у народнай творчасці з даўніх часоў. Няма нікога і нічога жывога на зямлі, што б не імкнулася да святла і цяпла, і таму, каб паскорыць іх прыход, трэба паклікаць або загукаць Вясну “вяснянкамі”.

    Вось і ў нашым дзіцячым садзе адбылося свята “Гуканне вясны”. Выхаванцы разам з музычнымі кіраўнікамі і пераапранутымі героямі спявалі вяселыя гукальныя песні, радуючыся нараджэнню вясновага сонца, чыталі заклічкі, зазываючы надыход цяпла, танцавалі.

    Вынікам нашага свята стала ўпрыгожванне кусцікаў і дрэў на тэрыторыі дзіцячага сада рознакаляровымі стужкамі і цудоўны настрой ад надыхода вясны, якая заўсёды нясе спадзяванне на лепшае.